Сталіца Арменіі прыняла ў сябе галоўны турнір спартыўнага календара ФІАС. З 10 па 12 лістапада ў Ерэване прайшоў Чэмпіянат свету па самба. Бронзавы медаль заваявала выпускніца Купалаўскага ўніверсітэта Таццяна Мацко.
Таццяна Мацко - беларуская самбістка і дзюдаістка, сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі па дзюдо, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету па самба, чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў па самба, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.