Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці, а таксама партнёраў універсітэта. Ганаровымі гасцямі савета сталі Андрэй Кавальчук, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Віктар Лісковіч, старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская.
Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў. загадчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую добрасумленную работу па падрыхтоўцы спецыялістаў экалагічнага профілю была ўзнагароджана Кацярына Бялова, старшы выкладчык кафедры экалогіі, а за плённую добрасумленную работу, высокі прафесіяналізм і дасягненні ў педагагічнай дзейнасці па падрыхтоўцы навучэнцаў. Таццяна Гайдзель, выкладчык Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Дадзенай граматай таксама былі ўзнагароджаны: старшы выкладчык кафедры будаўнічай вытворчасці Тамара Давідовіч за шматгадовую плённую работу, асабісты ўклад у павышэнне якасці вышэйшай адукацыі ў галіне архітэктуры; за шматгадовую добрасумленную работу па падрыхтоўцы спецыялістаў экалагічнага профілю Алег Созінаў, загадчык кафедры батанікі; дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Валерый Сарокін за шматгадовую плённую работу, забеспячэнне эфектыўнай ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнтамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
У рамках Савета падвялі вынікі конкурсу «Партнёр ГрДУ імя Янкі Купалы». У намінацыі «Знайдзі сябе з намі» лепшымі сталі сярэдняя школа № 35 імя М.А. Волкава г. Гродна, Дварэцкая сярэдняя школа, Жалудокская сярэдняя школа імя У. Урублеўскага. У намінацыі «Трыумф года» лідэрамі сталі Уселюбская сярэдняя школа, Гімназія № 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага г. Гродна, Гімназія № 7 імя Т.У. Калакольнікава г. Гродна. У намінацыі «Прарыў года» перамог Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага г. Гродна.