Пасля завяршэння восьмага дня працы прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы дакументы падалі 2318 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі - 1737; на завочную і завочную скарочаную - 567, звыш лічбаў прыёму - 14.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых васьмі дзён уступнай кампаніі, 258 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 23 паступаюць па-за конкурсам. 65 абітурыентаў, якія падалі дакументы ў Купалаўскі ўніверсітэт, маюць атэстат асаблівага ўзору або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай.
Нагадаем, што заўтра - 25 ліпеня - апошні дзень прыёму дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 26 ліпеня па 2 жніўня. Інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на іспыт прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Прыёмная камісія актыўна вядзе кансультаванне і інфармаванне абітурыентаў пры дапамозе Лічбавага кабінета абітурыента.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500