Абітурыенты, якія навучаліся ў педагагічных класах, паступаюць ва ўніверсітэт без уступных выпрабаванняў. Для гэтага ім трэба прайсці сумоўе і прадэманстраваць камісіі партфоліо.
21 ліпеня ў ГрДУ імя Янкі Купалы 10 абітурыентаў паспяхова прайшлі сумоўе ў рамках абранай спецыяльнасці. Дзеці пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 7 балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнак не ніжэй за 8 балаў па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных выпрабаванняў. Абавязковым з'яўляецца наяўнасць рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі.
–У гэтым годзе сумоўе праходзяць толькі дзяўчаты. У партфоліо яны прадстаўляюць вынікі сваёй педагагічнай працы. Хваляванне і трапятанне, з якім абітурыенткі прыйшлі на сумоўе, пацвярджае іх шчырае жаданне стаць будучымі педагогамі, – распавяла адказны сакратар прыёмнай камісіі Ірына Карлюкова. - Работа настаўніка-гэта пастаяннае ўзаемадзеянне з людзьмі. Гэта адказнасць за выхаванне новых пакаленняў. У Купалаўскім універсітэце дапамагаюць адкрыць і рэалізаваць здольнасці кожнага студэнта.
Павітаць абітурыентаў прыйшлі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і першы прарэктар Аляксандр Карэўскі. Ірына Фёдараўна пажадала Паступаючым поспеху і выказала надзею на сустрэчу ў новым навучальным годзе на першай лекцыі «Універсітэт тваіх магчымасцяў», якую традыцыйна чытае рэктар.
Усе вучні педагагічных класаў прайшлі навучанне па праграме факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію» – найважнейшай часткі ў агульнай сістэме падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Агульнакультурнае, светапогляднае і прафесійнае самавызначэнне будучага настаўніка немагчыма без вывучэння педагагічнай культуры грамадства.
Выпускніца сярэдняй школы №4 горада Кобрына Таццяна Астапук паступае на спецыяльнасць «Спецыяльная і Інклюзіўная адукацыя» педагагічнага факультэта.
− Апошнія два гады я інтэнсіўна рыхтавалася да паступлення ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Выбар быў відавочны ў сувязі з тым, што мая мама таксама вучылася на педагагічным факультэце і распавядала пра высокі патэнцыял універсітэта, − падзялілася Таццяна. - Уступныя выпрабаванні не здаліся мне складанымі. Я дала поўныя, аргументаваныя адказы на пастаўленыя пытанні, але ўсё ж моцна перажывала.
Паліна Саўчук, выпускніца гімназіі №1 горада Масты вырашыла звязаць сваё жыццё з псіхалогіяй. Дзяўчына паступае на спецыяльнасць «Сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную адукацыю» факультэта псіхалогіі.
− Аднойчы да нас у школу прыйшла з выступам псіхолаг, мяне вельмі прыцягнула яе дзейнасць і я вырашыла, што ў будучыні хачу працаваць з дзецьмі і аказваць ім псіхалагічную дапамогу і падтрымку, − распавяла Паліна.
Сумоўе з выпускнікамі профільных класаў (груп) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці арганізуецца згодна з пералікам, які ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У Купалаўскім універсітэце гутарка праходзіць на наступныя спецыяльнасці: «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры», «Гісторыя», «Беларуская філалогія», «Руская філалогія», «Біялогія», «Матэматыка», «Фізіка», «Фізічная культура», «Спецыяльная і Інклюзіўная адукацыя».