У чацвер, 20 ліпеня, каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы – Гуманітарны каледж, Ваўкавыскі каледж, Лідскі каледж і тэхналагічны каледж – пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў.
З 20 ліпеня па 3 жніўня неабходна падаць дакументы абітурыентам, якія плануюць паступаць пасля 9-га класа ў ССНУ на дзённую форму за кошт бюджэту, на платную — з 20 ліпеня па 14 жніўня.
У Тэхналагічным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы зараз праходзіць прыём дакументаў на ўсе традыцыйныя спецыяльнасці – хімічнай галіны, электразабеспячэння, аўтаматызацыі вытворчасці, дрэваапрацоўкі, металаапрацоўкі, цеплагазазабеспячэння, праграмнага забеспячэнне. Сёлета аднавіўся прыём на спецыяльнасць, звязаную з водазабеспячэннем і водаадвядзеннем. Набор ажыццяўляецца па 10 спецыяльнасцях: «Вытворчасць неарганічных, хімічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў», «Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання», «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання аўтаматызаваных тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў», «Тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці», «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання для вырабу хімічных прадуктаў і будаўнічых матэрыялаў», «Дрэваапрацоўчыя вытворчасці» «Будаўніцтва і эксплуатацыя сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», «Мантаж і эксплуатацыя сістэм цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі», «Тэставанне праграмнага забеспячэння», «Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм».
У Гуманітарным каледжы за першы дзень больш за 120 абітурыентаў падалі дакументы для атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі. На 2023-2024 навучальны год каледж ажыццяўляе набор па наступных спецыяльнасцях: «Дашкольная адукацыя», «Музычная адукацыя», «Навучанне фізічнай культуры», «Дызайн (графічны)», «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».
На аснове агульнай сярэдняй адукацыі - «Дызайн (графічны)».
Прыёмная камісія Ваўкавыскага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта запрашае абітурыентаў да падачы дакументаў на адну са спецыяльнасцяў: «Пачатковая адукацыя», «Абслуговая праца і выяўленчая творчасць», «Навучанне замежнай мове (англійская, нямецкая)», «Дызайн (графічны)», «Дашкольная адукацыя», «Арганізацыя турыстычных паслуг», «Педагагічнае суправаджэнне».
Самымі папулярнымі спецыяльнасцямі сярод абітурыентаў сталі: «Дызайн (графічны)», «Арганізацыя турыстычных паслуг», «Дашкольная адукацыя».
Лідскі каледж адкрыў свае дзверы для абітурыентаў і прапанаваў 8 спецыяльнасцяў - «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт транспартных сродкаў», «Абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў», «Тэхнічная эксплуатацыя сродкаў вылічальнай тэхнікі», «Тэхнічная эксплуатацыя прыбораў і апаратаў», «Планава-эканамічная і аналітычная дзейнасць», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя».
Першым абітурыентам Лідскага каледжа стаў Яраслаў Астравух, які атрымаў падарунак ад адказнага сакратара прыёмнай камісіі Вольгі Лук'ян.
Жадаем абітурыентам адказна падысці да выбару спецыяльнасці і верыць у свае сілы! Больш падрабязна азнаёміцца з прахаднымі баламі і планам набору можна на сайтах Ваўкавыскага каледжа, Лідскага каледжа, Гуманітарнага каледжа і Тэхналагічнага.