Асноўны этап прыёмнай кампаніі ў самым разгары! Абітурыенты актыўна падаюць дакументы, але "таўкучкі" і чэргаў няма. Высокі ўзровень арганізацыі працэсу падачы дакументаў ад абітурыентаў у Купалаўскім універсітэце забяспечвае бесперабойную працу. Дзелімся яркімі момантамі "прыёмкі". Дарэчы, сёння за працай прыёмнай кампаніі назіраў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Шукайце яго відэазварот да абітурыентаў у нашых сацсетках!