Да канца другога дня прыёмнай кампаніі на ўдзел у конкурсе для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі абітурыенты падалі 925 заяў.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых двух дзён уступнай кампаніі, 148 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 15 паступаюць па-за конкурсам, 170 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй.
На факультэт мастацтваў і дызайну падала дакументы выпускніца Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта Пералайка Дар'я Аляксандраўна – пераможца V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills 2023, якая заняла другое месца ў кампетэнцыі "Графічны дызайн".
Нагадаем, што прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, завяршаецца ў сераду 19 ліпеня ў 18:00. Гутарка для такіх абітурыентаў будзе праведзена 21 ліпеня.
У рамках работы лічбавай прыёмнай камісіі даступна электронная рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента, дзе можна загадзя запоўніць заяву і прымацаваць электронныя копіі неабходных для паступлення дакументаў, што паскорыць працэс падачы дакументаў у прыёмную камісію.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500