14 чэрвеня - Сусветны дзень донара. У гонар свята ў Гродзенскім абласным цэнтры трансфузіялогіі ўручылі падзякі тым, хто актыўна далучыўся да донарства крыві. У ліку ўзнагароджаных быў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэце імя Янкі Купалы.
Цырымонія ўзнагароджання ва ўрачыстай абстаноўцы праходзіла ў двары Гродзенскага абласнога цэнтра трансфузіялогіі. Намеснік галоўнага ўрача Валянціна Сямак выказала ўдзячнасць у адрас гарадскіх устаноў за актыўны ўдзел у донарстве крыві і арганізацыю донарскіх акцый:
− Донарства крыві можа выратаваць жыццё, прадухіліць ускладненні і паскорыць выздараўленне. Акрамя таго, донарства крыві - гэта высакародная справа, якая дапамагае людзям у цяжкую хвіліну. Кожны можа стаць донарам і зрабіць свой уклад у выратаванне жыцця іншых людзей.
З 2017 года студэнты і работнікі нашага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у акцыях донарства. У 2022-2023 навучальным годзе ў донарстве прынялі ўдзел больш за 800 студэнтаў і супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта. Дзеяць дабро, дапамагаць людзям, быць адкрытымі для добрых спраў сэрцам - гэта для супрацоўнікаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы жыццёвая пазіцыя.