Усе аб'екты і службы ў Гродзенскай вобласці гатовы для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым перад пасяджэннем абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці расказаў журналістам старшыня КДК Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Традыцыйна ў Купалаўскім універсітэце будуць арганізаваны пункты здачы ЦТ.
Для праходжання ЦТ у вобласці зарэгістраваны 4660 абітурыентаў для выканання 6471 тэсту. Самы папулярны прадмет у абітурыентаў рэгіёна - англійская мова, другі па папулярнасці прадмет - фізіка. Старшыня КДК Гродзенскай вобласці адзначыў, што ўсе мерапрыемствы па падрыхтоўцы да правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў Гродзенскай вобласці выкананы. Усе карпусы гатовы, праінспектаваны адпаведнымі службамі на прадмет стварэння бяспечных умоў. Усяго ў рэгіёне будуць задзейнічаны для правядзення тэсціравання 4 пункты: у ГрДУ імя Янкі Купалы і ГДАУ, а таксама ў каледжах у Лідзе і Ваўкавыску. Усяго 7 карпусоў і 121 аўдыторыя.
Дарэчы, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўжо каля 16 гадоў з'яўляецца асноўным каардынатарам правядзення цэнтралізаванага і рэпетыцыйнага тэсціравання, а таксама прафарыентацыйнай работы са школьнікамі ў Гродзенскай вобласці.
Стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне 14 чэрвеня з праходжання выпрабавання па беларускай мове. І потым кожныя два дні будзе праводзіцца ЦТ па іншых прадметах. Так, 16 чэрвеня - па рускай мове, 18 чэрвеня - грамадазнаўству, 20 чэрвеня - матэматыцы, 22 чэрвеня - біялогіі, 24 чэрвеня - замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 26 чэрвеня - хіміі, 28 чэрвеня - фізіцы , 30 чэрвеня - гісторыі Беларусі, 2 ліпеня - геаграфіі. Завершыцца ЦТ 4 ліпеня экзаменам па сусветнай гісторыі (найноўшы час).
Інфармацыю па ЦТ можна даведацца на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі https://fdp.grsu.by/ .