Студэнцкі турнір праходзіў з 10 па 11 чэрвеня 2023 года і з'яўляўся тэставымі спаборніцтвамі ў рамках падрыхтоўкі да II Гульняў краін СНД. Пляцоўку і арганізацыю да маштабнага спартыўнага форуму асабіста праінспектаваў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук, паведамляе беларуская федэрацыя баскетбола.
Сярод жаночых каманд за ўзнагароды змагаліся ГрДУ імя Янкі Купалы, БрДУ, БДМУ, БДПУ, БДЭУ, БДУ, БДТУ, МДЛУ, ГрДМУ, БДУІР, БелДУТ, БДУФК, БНТУ. У фінале наша каманда была мацнейшай за спартсменак БДУФК. У складзе каманды былі Яна Галякова, Яўгенія Бярнацкая, Карына Курстак і Кацярына Новік. Кацярына стала MVP турніру. Мужчынская каманда стала 4-й, уступіўшы БДУФК. Прадстаўлялі каманды Валянціна Навойчык і Андрэй Навойчык.
Віншуем пераможцаў!