Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у працы Расійска-беларускага форуму гісторыкаў, які адбыўся 2-3 чэрвеня ў Маскве ў рэжыме онлайн і афлайн. На форуме абмяркоўваліся пытанні па вывучэнні гістарычнай памяці народаў Расіі і Беларусі, стварэнні агульнай навуковай і адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы.
З дакладамі выступілі рэктар ГрДУ імя Ірына Кітурка, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Піваварчык.
Мерапрыемства суправаджалася шырокім абменам меркаванняў, дыскусіямі, пошукам агульных навуковых падыходаў. У ходзе двухдзённай праграмы больш як 100 даследчыкаў з розных рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы абмеркавалі актуальныя пытанні, якія датычацца шырокага сектара даследаванняў гістарычнай памяці народаў Расіі і Беларусі, фарміравання агульнай навукова-адукацыйнай прасторы і перспектыў далейшай навукова-адукацыйнай інтэграцыі дзвюх краін.