У фізкультурна-спартыўным комплексе «Сцяг» (г. Нагінск, Маскоўская вобласць) 5 чэрвеня 2015 года прайшоў традыцыйны ХХI Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы заслужанага майстра спорту, алімпійскага чемпіёна ў Манрэалі Мікалая Фёдаравіча Балбошына.
Арганізатары турніру – адміністрацыя Нагінскага муніцыпальнага раёна і федэрацыя грэка-рымскай барацьбы Нагінскага раёна.
У гэтым годзе ў турніры прынялі ўдзел спартсмены дзевяці вагавых катэгорый. Сярод запрошаных – каманды з Беларусі, Грузіі, Арменіі, Ізраілю, а таксама каманда Нагінскага муніцыпальнага раёна. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі спартсмены факультэта фізічнай культуры.
Па выніках спаборніцтваў першае месца ў вагавай катэгорыі 80 кг заваяваў студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў. У вагавай катэгорыі 66 кг трэцяе месца заняў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Кардаш.
Даведка
Мікалай Фёдаравіч Балбошын – заслужаны майстар спорту СССР, пяціразовы чэмпіён СССР, шасціразовы чэмпійн Еўропы, пяціразовы чэмпіён свету, сцяганосец алімпійскай каманды СССР, чэмпіён XII Алімпіяды 1976 года ў Манрэалі. За спартыўныя дасягненні ён быў узнагароджаны ордэнамі «Трудового Красного знамени» і «Знак Почета».