Мерапрыемства прайшло ў аграгарадку Ганчары Лідскага раёна.
– Урачыстасць пачалася з паніхіды ў саслужэнні духавенства Лідскага благачынства і асвячэння мемарыяльнай дошкі, прыгатаванай у гонар пратаіерэя Мікалая Усціновіча, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны годна нёс пастарскае служэнне, – расказала дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Уладзіміраўна Сілава. – Затым у Дзіцячай школе мастацтваў прайшоў вечар памяці. Выкладчык гісторыя ліцэя № 1 г. Ліда Іосіф Іосіфавіч Залескі гаварыў пра пастара Мікалая Канстанцінавіча Усціновіча.
На вечары Святлана Уладзіміраўна Сілава адзначыла асаблівасці становішча Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
З усімі наівнамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.