Студэнты 121 групы спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, якія занялі першае месца, 12 групы спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» інжынерна-будаўнічага факультэта, якія занялі другое месца, і 141 групы спецыяльнасці «Псіхалогія» факультэта псіхалогіі, якія занялі трэцяе месца, здзейснілі экскурсіонную паездку ў Мірскі і Нясвіжскі замкі.
Па дарозе купалаўцы наведалі г. Навагрудак, дзе экскурсавод-валанцёр сектара турыстычнай і канцэртнай дзейнасці «Рэгіянальны цэнтр турызма», студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Анастасія Шпакова правяла аглядную экскурсію па горадзе, расказала пра гісторыю Навагрудскага замка і Кургана Адама Міцкевіча.
Суправаджалі студэнтаў начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Алена Станіславаўна Поцька і загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандр Сяргеевіч Варанцоў, які на працягу пяці гадоў з'яўляецца куратарам 121 групы факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
Паездка арганізована аддзелам падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў сумесна з сектарам турыстычнай і канцэртнай дзейнасці «Рэгіянальны цэнтр турызма» ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю пры падтрымцы ПА/РК ГА «БРСМ» і адміністрацыі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Даведка
Конкурс «Лепшая студэнцкая група» прайшоў у купалаўскім універсітэце 23 мая. Спаборніцтва ўпершыню прайшло ў новым фармаце: студэнты змагаліся за ганаровае званне ў трох турах. Яны прадстаўлялі партфоліа сваёй групы «Мы – каманда», відэаролікі «Наша група лепшая!» і дэманстравалі свае шматлікія таланты.