Спецыялісты фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з РУП «Вучэбна-навукова-вытворчым цэнтр «Технолаб» па замове Лідскага завода электравырабаў прынялі ўдзел у распрацоўцы і тэставанні новага пакалення энергазберагальных святлодыёдных свяцілень. Мадэль вулічнай свяцільні назвалі «Купала» ў гонар нашай alma mater.
Распрацоўку прадстаўнікі ўніверсітэта і завода прэзентавалі сёння, 23 верасня, на XVIII Рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён Нёман - 2016».
- Новы тып свяцільні па параметрах цалкам не саступае прадукцыі вядучых сусветных брэндаў, можа эксплуатавацца ў шырокім дыяпазоне кліматычных умоў і прымяняцца для асвятлення дарог і адкрытых тэрыторый, эканомячы электрычную энергію і зніжаючы эксплуатацыйныя выдаткі, - распавёў дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Яўгеньевіч Герман.
- Совместную разработку ГрГУ имени Янки Купалы и Лидского завода электроизделий представили на республиканской универсальной выставке-ярмарке «Еврорегион Неман – 2016». На фото (слева направо): заместитель директор Лидского завода электроизделий по коммерческим вопросам М.И. Красоцкий, доцент кафедры электротехники и электроники физико-технического факультета ГрГУ имени Янки Купалы А.Е. Василевич и декан физико-технического факультета ГрГУ имени Янки Купалы А.Е. Герман
- Модель уличного энергосберегающего светильника представлена на XVIII Республиканской универсальной выставке-ярмарке «Еврорегион Неман – 2016»
- Новую модель светильника оценили гости XVIII Республиканской универсальной выставки-ярмарки «Еврорегион Неман – 2016»