06.05.2015 – 15:28
У Гродзенскай вобласці на аснове пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб месцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і рашэння ад 14 красавіка 2015 года №201 Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта створана працоўная група па падрыхтоўцы спартсменаў Гродзенскай вобласці да XXXI Летніх Алімпіскіх гульняў іXV Параалімпійскіх гульняў 2016 года у г. Рыя-дэ-Жанейра (Бразілія).
У склад працоўнай групы увайшлі 27 удзельнікаў – гэта прадстаўнікі органаў мясцовай улады, дырэктары спартаўных камітэтаў, фізкультурна-спартыўных таварыстваў, устаноў вышэйшай, сярэдняй і сярэднеспецыяльнай адукацыі горада і вобласці. Сярод іх – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дэпутат Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Андрэй Дзмітрыевіч Кароль і дэкан факультэта фізічнай культуры Андрэй Іосіфавіч Навойчык.