Конкурс інтэграваны з адукацыйным праектам «Адкрытае навучанне» і з’яўляецца элементам сістэмы бесперапыннага прафесійна-асобаснага развіцця педагагічных работнікаў універсітэта. Праводзіцца з мэтай выяўлення самых актыўных, мэтанакіраваных і творчых выкладчыкаў.
Конкурс праводзіцца на працягу каляндарнага года і прапаноўвае ўдзельнікам наступныя конкурсныя выпрабаванні: «Педагагічная майстэрня», «Інавацыйнае рашэнне» і «Дыялог педагога».
Удзельнікі іспыту «Інавацыйнае рашэнне» прапаноўвалі конкурсныя матэрыялы для чытачоў электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый». Артыкул, у якім абагульнены вопыт арганізацыі міждысцыплінарнага праекта «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі», прадставіла Іна Мінчук, загадчык кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько падрыхтаваў метадычную распрацоўку квэст-гульні, якая прысвечана жыццю і творчасці Янкі Купалы. Таццяна Гіжук, дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, у сваім артыкуле прадставіла вопыт арганізацыі аўдыторных заняткаў у фармаце кіналекцый. Старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Антаніна Семак абгрунтоўвае неабходнасць увядзення электыўнага курса «Практычная псіхалогія стрэсу». Работу, прысвечаную аналізу ролі штучнага інтэлекту ў лічбавай трансфармацыі вышэйшай адукацыі, прадставіла Дыяна Зубрык, старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Ірына Клачко, старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі, падзялілася вынікамі педагагічнага эксперыменту, у якім ацэньвалася роля выкладчыка ва ўмовах цыфравізацыі.
Прыняць удзел у галасаванні па выніках конкурснага іспыту «Інавацыйнае рашэнне» можна па спасылках. За Іну Мінчук, за Мікалая Грынько, за Таццяну Гіжук, за Антаніну Семак, за Дыяну Зубрык, за Ірыну Клачко.
У межах конкурснага выпрабавання «Дыялог педагога» падрыхтаваны інтэрв’ю з выкладчыкамі ўніверсітэта: Антанінай Семак, старшым выкладчыкам кафедры узроставай і педагагічнай псіхалогіі; Ірынай Клачко, старшым выкладчыкам кафедры англійскай філалогіі, і Кацярынай Касцюшка, старшым выкладчыкам кафедры журналістыкі.
Прыняць удзел у галасаванні па выніках конкурснага іспыту «Дыялог педагога» можна па спасылках. За Антаніну Семак, за Ірыну Клачко, за Кацярыну Касцюшка. На сайце электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» можна прачытаць і ацаніць матэрыялы Ларысы Алюшэўскай, старшага выкладчыка кафедры педагогікі и сацыяльнай работы, і Ганны Крофта, дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, убачыць і ацаніць інтэрв’ю з Інай Мінчук, Мікалаем Грынько, Ларысай Альшэўскай, Ганнай Крофта і Таццянай Гіжук.
Прагаласаваць за канкурсантаў можна да 16 лютага.