7 і 10 лютага Купалаўскі ўніверсітэт адчыніць свае дзверы для будучых абітурыентаў. Педагагічны факультэт, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэт біялогіі і экалогіі падрыхтавалі майстар-класы і віктарыну, каб пазнаёміць гасцей са сваімі спецыяльнасцямі.
Педагагічны факультэт запрашае вучняў паглыбіцца ў свет педагогікі і праверыць свае веды праз гульню-квіз «Квізманія: раскрый у сабе педагога». Мерапрыемства пройдзе 7 лютага ў 10:00 па адрасе: вул. Захарава, 32. Каб прыняць удзел, неабходна прайсці рэгістрацыю па QR-кодзе.
Для тых, хто жадае адчуць сябе студэнтам-гісторыкам, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Тадэвуш Кручкоўскі 7 лютага правядзе майстар-клас «Гісторыя Старажытнага свету». Майстар-клас пройдзе па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 301 у 11:40.
Факультэт біялогіі і экалогіі запрашае ўсіх ахвотных на майстар-клас «Тэхналогія стварэння флорарыума», на якім кожны ўдзельнік створыць уласны сад у мініяцюры. Мерапрыемства пройдзе 10 лютага ў 12:00 па адрасе: зав. Даватара, 3/1. Каб прыняць удзел у майстар-класе, абавязкова трэба запісацца па нумары +375 (29) 581-61-13 або напісаць на электронную пошту anastasia_pryaz@inbox.ru.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы чакае ўсіх ахвотных!