6 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася рабочая сустрэча з делегацыяй Хэнаньскай адукацыйнай тэхналагічнай кампаніі Сіньюй. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі запуск сумесных адукацыйных праграм.
У склад дэлегацыі Хэнаньскай адукацыйнай тэхналагічнай кампаніі ўвайшлі старшыня праўлення кампаніі, дырэктар Чжан Жунган і перакладчык Лан Ліін. Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао.
Падчас сустрэчы прысутныя абмеркавалі, якім чынам магчыма пасадзейнічаць кітайскім вышэйшым навучальным установам-партнёрам у арганізацыі сумесных адукацыйных праграм па спецыяльнасцях «Тэхналогіі вялікіх даных», «Прымяненне тэхналогій інфармацыйнай бяспекі» і «Распрацоўка мабільных праграм». Таксама ўдзельнікі сустрэчы закранулі пытанне пашырэння шматфарматнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю ў сферы прафесійнай адукацыі.
Напрыканцы мерапрыемства Лявонцій Паўлаў падзякаваў гасцям за сустрэчу і ўручыў ім памятныя падарункі.
Даведачна: Хэнаньская адукацыйная тэхналагічная кампанія Сіньюй (Henan Xingyu Education Technology Co., Ltd.) заснавана ў 2018 годзе і размешчана ў горадзе Лаян правінцыі Хэнань. На сённяшні момант кампанія супрацоўнічае з многімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Кітая.
З 2020 года кампанія сумесна з прафесійна-тэхнічным інстытутам горада Лаян рэалізуе два праекты сумеснай кітайска-замежнай адукацыі па спецыяльнасцях «Тэхналогіі мехатронікі» і «Машынабудаванне і вытворчасць».
З 2024 года Хэнаньская адукацыйная тэхналагічная кампанія Сіньюй пачала супрацоўніцтва з Шанжаоскім прафесійна-тэхнічным інстытутам правінцыі Цзянсу. Яны сумесна рэалізуюць праекты па спецыяльнасцях «Тэхналогія мехатронікі» і «Аўтаматызацыя машынабудавання».
У будучыні кампанія плануе супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў Шэньсі, Сіньцзяне, Гуандуне, Гуансі і іншых рэгіёнах Кітая ў рамках сумесных адукацыйных праграм і праграм павышэння кваліфікацыі за мяжой.