Сёння, 23 студзеня, у ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся семінар, прысвечаны арганізацыі і правядзенню рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену. Мерапрыемства сабрала педагагічных работнікаў, якія будуць задзейнічаны ў якасці арганізатараў.
Спікерам сустрэчы выступіла Наталля Кранцэвіч, начальнік аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі.
Падчас семінару ўдзельнікі падрабязна разгледзілі ўсе этапы іспыту: падрыхтоўчы, асноўны і заключны. Педагогам наглядна паказалі прыклад афармлення дошкі (планшэта), расказалі пра допуск удзельнікаў рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену ў аўдыторыю і іх размяшчэнне, парадак працы з пакетамі экзаменацыйных матэрыялаў, запаўненне бланка адказаў і афармленне пратакола. Асаблівую ўвагу надалі абмеркаванню зменаў у запаўненні бланка адказаў.
Правядзенне такіх семінараў дазваляе якасна падрыхтаваць педагагічных работнікаў для правядзення рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену і гарантаваць яго правядзенне на належным узроўні.