Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь паведаміла пра змены ў профільных іспытах для выпускнікоў. Новыя правілы стануць абавязковымі для абітурыентаў, якія плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны ў 2027 годзе.
Змены закрануць юрыдычныя спецыяльнасці. Так, замест ЦТ (ЦЭ) па замежнай мове трэба будзе здаваць Гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. Гэтыя змены будуць актульны для такіх спецыяльнасцей Купалаўскага ўніверсітэта, як «Правазнаўства» і «Эканамічнае права».
Таксама зменіцца профільны прадмет для спецыяльнасцей, звязаных з турызмам і прыродакарыстаннем. Хімія стане абавязковым профільным прадметам замест фізічнай культуры.
Звяртаем увагу, што для выпускнікоў 2026 года парадак здачы застанецца без змен.