Падчас працы семінара была звернута асаблівая ўвага на новыя магчымасці праграмы «Антиплагиат» як інструмента ацэнкі арыгінальнасці навуковых прац, на культуру навуковага цытавання і выкарыстання запазычанняў у навуковых тэкстах, на кіраванне інфармацыйнымі патокамі ва ўмовах лічбавага адукацыйнага асяроддзя.
Спікерам семінара выступіла Ірына Стралкова, кандыдат педагагічных навук, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антиплагиат» у Рэспубліцы Беларусь.
Сімвалічна, что семінар адбыўся напярэдадні Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права, які адзначаецца з 1995 года сусветнай навуковай грамадскасцю 23 красавіка.