Версия для печати
Понедельник, 01 июня 2026 09:23

«Толькі Нёман, толькі Гродна!»: прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта падтрымалі гродзенскі футбольны клуб «Нёман»

524937966466335521930 мая на Гродзенскім абласным спартыўным комплексе «Нёман» адбылася чарговая гульня: наша гродзенская каманда прымала «МЛ Віцебск». Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўзброіліся жоўта-зялёнай атрыбутыкай, сцягамі і выдатным настроем, стварыўшы на стадыёне сапраўдную атмасферу адзінства.

Гродзенскі «Нёман» – каманда з багатай гісторыяй і моцным характарам. Сёння клуб паказвае прыгожы і бескампрамісны футбол у Вышэйшай лізе, змагаючыся за самыя высокія месцы ў чэмпіянаце краіны. Для нашых футбалістаў кожная гульня на хатняй арэне – гэта асаблівая адказнасць, а гарачая падтрымка трыбун заўсёды дадае сіл і натхнення для перамог.

Матч выдаўся напружаным і відовішчным. Сталёвы характар гродзенскіх футбалістаў і шалёная энергетыка заўзятараў зрабілі гэты вечар незабыўным.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дзякуе ўсім, хто далучыўся да акцыі падтрымкі. Наперадзе ў «Нёмана» яшчэ шмат важных гульняў, і мы ўпэўнены: купалаўцы яшчэ не раз сустрэнуцца на трыбунах, каб гучна праспяваць: «Толькі Нёман, толькі Гродна!».