Ужо стала добрай традыцыяй, што старшынямі журы многіх секцый працуюць супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сёлета секцыяй “Беларуская філалогія” кіраваў дырэктар бібліятэкі Мікалай Грынько, секцыяй “Руская філалогія” – загадчык кафедры рускай філалогіі Іна Бубновіч, секцыяй “Замежныя мовы” – загадчык кафедры англійскай філалогіі Жанна Караткевіч, секцыяй “Біялогія” – загадчык кафедры батанікі Алег Созінаў, секцыяй “Гісторыя” – загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Амелька.
Члены журы адзначылі досыць цікавую тэматыку прац, а таксама зацікаўленасць маладых даследчыкаў. Найлепшыя працы будуць прадстаўлены на абласным конкурсе навуковых даследаванняў “Крыштальная альфа”.
Таксама ў межах працы канферэнцыі была праведзена і прафарыентацыйная праца, падчас якой супрацоўнікі ўніверсітэта расказалі пра ўніверсітэт, пра спецыфіку вучобы на факультэтах, запрасілі ўсіх стаць членам вялікай купалаўскай сям’і.