Версия для печати
Пятница, 15 декабря 2023 09:23

Купалаўцы прынялі ўдзел у прэзентацыі Беларускага гістарычнага часопіса, прысвечанага 100-годдзю Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі

410213280 3716100668612711 6768335734358538804 n13 снежня ў памяшканні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску адбылася прэзентацыя тэматычнага выпуска Беларускага гістарычнага часопіса, прысвечанага 100-годдзю Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

У мерапрыемстве прыняў удзел ініцыятар выдання гэтага нумара – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны, які падкрэсліў важнасць распрацоўкі сучаснага навуковага погляда на гісторыю Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд з улікам новых тэарэтычных напрацовак.

Таксама ў прэзентацыі прынялі удзел супрацоўнікі рэдакцыі Беларускага гістарычнага часопіса, прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, студэнты і аспіранты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Тэматычны нумар Беларускага гістарычнага часопіса, прысвечаны 100-годдзю Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, з'яўляецца плёнам працы прадстаўнікоў гістарычных школ ГрДУ імя Янкі Купалы, БрДУ імя А.С. Пушкіна і НАН Беларусі. З прывітальным словам да чытачоў тэматычнага нумару ад імя Купалаўскага ўніверсітэту звярнулася рэктар Ірына Кітурка.

 

 

410273209 3716100615279383 4643335064986310496 n