Версия для печати
Среда, 03 августа 2022 08:41

У ГрДУ імя Янкі Купалы распачала працу Летняя школа беларускай мовы і культуры

IMG 0603З  1 жніўня ў Купалаўскім універсітэце адчыніла дзверы Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».

 

Удзельнікаў Летняй школы шчыра прывітаў адказны арганізатар – дырэктар Навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта Мікалай Грынько. Ён адзначыў, што сёлета Летняя школа праходзіць пад эгідай святкавання 140-годдзя з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, імя якога носіць наш універсітэт.

У гэтым годзе вывучаць беларускую мову будуць прадстаўнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Гейдэльбергскага ўніверсітэта і замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.

У першы дзень заняткаў, 2 жніўня, слухачы знаёміліся і вывучалі словы вітання. Далей тэарэтычныя заняткі будуць прысвечаны асаблівасцям беларускага маўлення, правапісу, граматычным катэгорыям роду, ліку і склону, вершаваным жанрам і формам у сучаснай беларускай паэзіі, фразеалогіі, а тасама безэквівалентнай лексіцы беларускай мовы.

У другой палове дня ўдзельнікаў Летняй школы чакаюць вандроўкі па гістарычных мясцінах Гродна і Беларусі, экскурсіі ў музеі, а таксама майстар-класы. Акрамя таго, прадугледжана насычаная праграма выхаднога дня.

Летняя школа будзе дзейнічаць да 12 жніўня.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.

Сачыце за фотасправаздачай у сацыяльных сетках Навуковай бібліятэкі.