Версия для печати
Среда, 16 августа 2023 14:43

У ГрДУ імя Янкі Купалы скончыла працу Летняя школа беларускай мовы і культуры

IMG 7771Адукацыйны праект «Пад светлым іменем Купалы» для замежных слухачоў праходзіў у Купалаўскім універсітэце з 4 па 16 жніўня.

Слухачы, педагогі і арганізатары – на закрыцці Летняй школы беларускай мовы і культуры прысутнічалі ўсе, хто актыўна ўдзельнічаў у яе працы на працягу двух тыдняў.

Удзельнікамі адукацыйнага праекта сталі прадстаўнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Гейдэльбергскага ўніверсітэта, Інстытута рускай мовы і культуры, Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта і замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы. Падчас удзелу ў Летняй школе яны мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з беларускай мовай, але і дакрануцца да духоўнага і культурнага багацця Беларусі – прыняць удзел у майстар-класах і шматлікіх экскурсіях.

Адметна, што закрыццё Летняй школы беларускай мовы і культуры прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы – за прыемнай гутаркай і падвядзеннем вынікаў. Выказаў падзяку за ўдзел і сумесную працу слухачам адказны арганізатар – дырэктар Навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта Мікалай Грынько. Ён адзначыў высокі ўзровень адукацыі і культуры замежных удзельнікаў. У сваю чаргу слухачы таксама падзякавалі арганізатарам і педагогам за цёплы прыём у сценах ГрДУ імя Янкі Купалы і карысны практычны вопыт.

За плённую працу і паспяховыя крокі ў вывучэнні беларускай мовы і культуры ў Летняй школе замежныя госці атрымалі сертыфікаты. Запомняцца ўдзельнікам і шмат прыемных момантаў, і мноства фотаздымкаў.