Версия для печати
Среда, 25 июня 2025 10:32

Студэнты ГрДУ iмя Янкi Купалы прынялі ўдзел у археалагічных даследаваннях

photo 2025 06 12 16 32 33Сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі распачалiлетні палявы сезон. Разам з супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея яны правялі раскопкі на месцы сярэднявечнага паселішча на поўнач ад Гродна

Работы вяліся пад кіраўніцтвам вопытных прафесіяналаў – загадчыка аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Алены Касюк і дацэнта і загадчыка філіала кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Гаршкова. Галоўнай задачай было не толькі знайсці новыя дадзеныя аб сярэднявечным паселішчы, але і захаваць ўчасткі, пашкоджаныя чорнымі капальнікамі.

Першыя знаходкі ўразілі. Археалагічнай лабараторыі ўдалося знайсці матэрыялы Х-ХІІ стст.: фрагменты керамічных начынняў, гліняную абмазку і, самае цікавае, скроневыя кольцы, якія паказваюць на высокі статус жыхароў паселішча.

Сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі ўпэўненыя, што далейшыя раскопкі дазволяць па-іншаму паглядзець на старажытную Гродзеншчыну.

 

photo 2025 06 12 16 31 55