Версия для печати
Четверг, 31 июля 2025 10:25

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Летняя школа беларускай мовы і культуры

Юбілейная, пятая, Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» будзе праходзіць з 4 па 15 жніўня на базе навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта. Чакаецца больш за 20 удзельнікаў з Расіі, Казахстана і Туркменістана.

Праграма школы разлічана на ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй, традыцыямі і культурай беларускага народа.

На занятках госці змогуць вывучыць асновы беларускай мовы і літаратуры і пазнаёміцца з багатай культурнай спадчынай Беларусі праз лекцыі і актыўны адпачынак. Акрамя таго, для навучэнцаў запланаваны экскурсіі па цэнтры Гродна і знакавых мясцінах Гродзенскага рэгіёна, наведванне музеяў горада, удзел у майстар-класах, культурных мерапрыемствах і творчых вечарах.

Сачыць за навінамі працы Летняй школы можна ў сацыяльных сетках навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

летняя