Творы былі выяўлены дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандрам Горным у сямейным архіве ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Мікалая Марцінчыка. На партрэтах аўтарства Пётры Сергіевіча намаляваны прадстаўнікі сям’і Мікалая Марцінчыка. Доўгі час гэтыя творы былі невядомы нават спецыялістам па мастацтвазнаўству.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык аддзела навукова‑экспазiцыйнай i выставачнай работы Купалаўскага музея Марыя Барткова, якая падкрэсліла важнасць захавання сямейнай спадчыны для гісторыі нашай краіны. Надзея Усава, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, пазнаёміла прысутных з творчасцю Пётры Сергіевіча як майстра партрэтнага жанру.
Прэзентацыя была прымеркавана да 125-годдзя мастака і Дня народнага адзінства.