Версия для печати
Среда, 13 февраля 2013 13:54

Cтыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны двум аспірантам ГрДУ імя Янкі Купалы

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2013 года № 18рп “Аб прызначэнні стыпендый аспірантам на 2013 год” стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны 47 аспірантам устаноў адукацыі і арганізацый, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі, у тым ліку аспірантам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:

Шпак Дар’і Сяргееўне, аспіранту 2-га года атрымання адукацыі па спецыяльнасці “01.01.01 - рэчыўны, комплексны і функцыянальны аналіз”; навуковы кіраўнік - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Ю.М. Вувунікян; тэма дысертацыі “Абагульненыя характарыстыкі эвалюцыйных аператараў, вызначаных нелінейнымі дыферэнцыяльнымі аператарамі”. Стыпендыя прызначана за распрацоўку фундаментальных асноў па ўжыванні метаду сістэмных квазіпадобных эвалюцыйных аператараў для рашэння нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў. Колькасць навуковых публікацый - 19, а таксама 2 акты ўкаранення;

Эйсымонт Яўгеніі Іванаўне, аспіранту 3-га года атрымання адукацыі па спецыяльнасці “05.16.09 - матэрыялазнаўства (машынабудаванне); навуковыя кіраўнікі - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар У.А. Ліопа, доктар тэхнічных навук, прафесар В.А. Струк; тэма дысертацыі “Электрахімічныя ўзаемадзеянні ў тэхналогіі функцыянальных нанакампазітаў на аснове тэрмамеханічна сумяшчальных матрыц”. Стыпендыя прызначана за распрацоўку канцэпцыі фарміравання нанакампазіцыйных і нанафазных матэрыялаў на базе тэрмамеханічна сумяшчальных матрыц з улікам электрахімічнага ўзаемадзеяння ў дадзеных сістэмах, а таксама за стварэнне гамы машынабудаўнічых нанафазных матэрыялаў для хімічнай і аўтамабільнай прамысловасці. Колькасць навуковых публікацый - 92, 1 акт укаранення, 2 заяўкі на патэнт.