Версия для печати
Понедельник, 27 декабря 2010 16:53

На філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі “…Улюбёны я ў сваю зямлю” вядомага гродзенскага краязнаўцы Апанаса Пятровіча Цыхуна

На филологическом факультете прошла презентация книги А.Цыхуна.

Выданне кнігі прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння краязнаўцы, паэта і заслужанага настаўніка. На жаль, Апанас Пятровіч Цыхун пяць год не дажыў да свайго стогадовага юбілею.

Выданне складаецца з дзвюх частак, першая з якіх змяшчае вершы, артыкулы і кнігу самога А.П.Цыхуна “Акадэмік з вескі Лаша”. Другая частка – гэта ўспаміны ўсіх тых, каго цікавіла і захапляла творчасць Апанаса Пятровіча.

Кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ГрДУ Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч звярнуў увагу на тое, што Апанас Цыхун быў сапраўдным беларускім патрыётам, якім заўсёды рухала нацыянальная ідэя. Аляксей Міхайлавіч расказаў таксама, што ўсё жыццё Цыхун збiраў i вывучаў спадчыну свайго земляка – акадэмiка Яўхіма Карскага, напiсаў пра яго кнiгу, адкрыў у памяць вучонага музей.

Гродзенскі кампазітар і філосаф Яўген Петрашэвіч прачытаў свае вершы “Брыль Апанаса”, “Пчаляр”, “Скрыпач”, прысвечаныя краязнаўцы.

Студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” цытавалі вершы Апанаса Пятровіча аб яго роднай весцы Кунцаўшчына, аб Гродзеншчыне і яе жыхарах.

На мерапрыемствы таксама прысутнічалі гродзенскі краязнаўца і ўкладальнік прэзентуемай кнігі Іван Буднік; дацэнт кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук Мікалай Аляксандравіч Даніловіч; старшыня Гарадзенскай арганізацыі ТБМ Алесь Крой.