Версия для печати
Понедельник, 20 декабря 2010 17:25

Дацэнту кафедры агульнай фізікі ГрДУ Д.В.Гузатаву прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Доцент кафедры общей физики ГрГУ Д.В.Гузатов удостоен стипендии Президента Республики Беларусь.

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2011 год” стыпендыі прызначаны 92 вучоным, у тым ліку 24 – супрацоўнікам устаноў Міністэрства адукацыі. Стыпендыі празначаюцца навукоўцам, якія праявілі сябе ў важных даследаваннях і атрымалі значныя вынікі, якія маюць істотнае навуковае і практычнае значэнне.

Дзмітрый Віктаравіч Гузатаў – кандыдыт фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры агульнай фізікі ГрДУ імя Янкі Купалы. З’яўляецца членам Савета маладых вучоных універсітэта і членам Навуковага савета Навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі. Апублікаваў 27 навуковых прац.

За паспяховую навуковую працу ў 2010 годзе адзначаны стыпендыяй “Міжнароднага фонду падтрымкі адукацыі і навукі імя Ж.Алферава”. Навуковыя інтарэсы Д.В.Гузатава - нанатэхналогіі.

Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным прызначаецца на 2011 год і яе памер складае 1400000 рублёў у месяц.