Версия для печати
Пятница, 03 декабря 2010 12:36

Урачысты вечар, прысвечаны Дню юрыста, адбыўся ў ГрДУ

Урачысты вечар, прысвечаны Дню юрыста, адбыўся ў ГрДУ

Дзень юрыста ў нашай краіне адзначаецца ў першую недзелю снежня. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце напярэдадні прафесійнага свята сабраліся прадстаўнікі розных галін – пракуратуры, судоў, адвакатуры, органаў юстыцыі, выкладчыкі і студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ.

Са словамі віншавання да юрыстаў звярнуліся старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Мікалаевіч Казялкоў, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Анатолій Аляксеевіч Нікіцін, кіраўнікі адміністрацый Ленінскага раёна горада Гродна Барыс Васільевіч Фёдараў і Кастрычніцкага раёна горада Гродна Сяргей Лявонцьевіч Пацэвіч, намеснік старшыні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Паўлавіч Клімовіч.

Старшыні Гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Валерый Яўгеньевіч Касцюкевіч расказаў аб дзейнасці абласнога аддзялення “Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў”, якое ён узначальвае. Гэтая грамадская арганізацыя існуе з 1990 года і сёння ў яе шэрагах больш за пяць тысяч чалавек. Быў адзначаны вялікі ўклад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў падрыхтоўку юрыдычных кадраў.

Калег віншавалі начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Сянькевіч, Пракурор Гродзенскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі Віктар Мікалаевіч Марозаў, старшыня Прэзідыума Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Ларыса Яўгеньеўна Белая.

Шмат з тых, хто прысутнічаў ў зале, з’яўляюцца выпускнікамі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Сёння на факультэце працуюць 57 выкадчыкаў, з іх 4 дактары навук, прафесары, 28 кандыдытаў юрыдычных навук, вучыцца больш за дзве тысячы студэнтаў. За 32 гады на факультэце подрыхтавана 5 852 спецыялісты, якія працуюць практычна ва ўсіх праваахоўчых органах і органах дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.

Рэктар ГрДУ Яўгеній Аляксеевіч Роўба цёпла павіншаваў прысутных з іх прафесійным святам.

Шэраг супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта атрымалі ў гэты дзень узнагароды:

Ганаровай граматай Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Уладзімір Сямёнавіч Соркін – дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук.

Граматай Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Данута Уладзіміраўна Сафіна – старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу.

Граматай Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў узнагароджана Лілія Яраславаўна Абрамчык – загадчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук.

Граматай Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» узнагароджана Вольга Мікалаеўна Еўдакіменка – старшы выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны: Валерыя Валяр’янаўна Сядзельнік – дацэнт кафедры гісторыі дзяржавы і права, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук; Валерый Васільевіч Калеснікаў – старшы выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны: Марына Іванаўна Ігнацік – дацэнт кафедры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук; Аксана Мікалаеўна Шупіцкая – дацэнт кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук; Раман Георгіевіч Зорын – дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук.