Версия для печати
Четверг, 18 ноября 2010 16:39

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 18-19 лістапада працуе XVII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 18-19 лістапада працуе XVII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”.

У ГрДУ імя Янкі Купалы распачала працу стаўшая ўжо традыцыйнай Міжнародная канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”. Арганізатарамі навуковага форума з’яўляюцца ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Саюз палякаў на Беларусі, Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Універсітэт у Беластоку.

18 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дацэнт, кандыдат гістарычных навук Эдмунд Станіслававіч Ярмусік. Эдмунд Станіслававіч зазначыў, што навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” набыла вялікі аўтарытэт у Беларусі і Польшчы, стала адметнай з’явай у навуковым жыцці абедзвюх краін, садзейнічае развіццю ўзаемных адносін паміж беларускім і польскім народамі. Эдмунд Станіслававіч адзначыў, што ў XVII Міжнароднай канферэнцыі прымаюць удзел больш за 100 навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, 20 чалавек прадстаўляюць Рэспубліку Польшча, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі каталіцкіх семінарый. Дэкан факультэта пажадаў плённай і якаснай працы навукоўцам і выказаў спадзяванне, што новыя напрацоўкі будуць спрыяць далейшаму развіццю беларускай і польскай навукі.

Удзельнікаў канферэнцыі віталі ганаровыя госці: намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Георгіевіч Жук, які зачытаў прывітанне ад імя Гродзенскага аблвыканкама; начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей Гродзенскага аблвыканкама Ігар Андрэевіч Папоў; прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы па навуковай працы і інавацыях Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч; старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі; старшыня грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Станіслаў Людвігавіч Сямашка.

Праца ўдзельнікаў канферэнцыі будзе ажыццяўляцца ў наступных секцыях: “Літаратуразнаўства (гісторыя і сучаснасць)”; “Мовазнаўства беларуска-польскага памежжа”; “Этнаканфесійныя адносіны на памежжы”; “Этнаграфія, мастацтва і турызм”; “Гістарыяграфія, палітычнае і эканамічнае развіццё беларуска-польскага памежжа”.