Версия для печати
Пятница, 05 ноября 2010 18:35

Інфармацыйны дзень праграм Еўрапейскага Саюза адбыўся ў ГрДУ

Інфармацыйны дзень праграм Еўрапейскага Саюза адбыўся ў ГрДУ

Па ініцыятыве прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў “Інфармацыйны дзень праграм Еўрапейскага Саюзу ў Рэспубліцы Беларусь”.

Галоўнай мэтай семінара “Абзор праграм супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь: вопыт і перспектывы для Гродзенскай вобласці” было прадстаўленне праграмм, іх рэалізацыі і супрацоўніцтва паміж беларускім бокам і ЕС. Так, праграма Тасіс пачала ажыццяўляецца яшчэ ў 1991 годзе. Новы этап супрацоўніцтва - 2007 год, калі пачала рэалізоўвацца праграма Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства.

На сустрэчы адзначалася, што Гродзенская вобласць даволі актыўна ўдзельнічае ў праграмах і праектах ЕС у розных галінах. Месца правядзення інфармацыйнага дня таксама абрана невыпадкова. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ўдзельнічае ў міжнародных праектах з 1995 года, рэалізавана 17 праектаў.

Каардынатар праектаў Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Вячаслаў Паўлавіч Шэлегейка прадставіў абзор праграм супрацоўніцтва. Аб вопыце рэалізацыі праектаў у Гродзенскай вобласці расказалі: старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстска-спартыўны саюз” Сяргей Іванавіч Каляда (праект “Невядомая Еўропа” - развіццё турыстычнай інфраструктуры ў трансгранічнай вобласці Аўгустоўскага канала і ракі Нёман) і загадчык лабараторыі навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі, прафесар Анатолій Іванавіч Свірыдзёнак (біяхімічныя даследаванні і распрацоўка метадаў паляпшэння апорна-рухальнага апарата дзяцей Палясся і Гродзеншчыны)

Кансультант па пытаннях праграм тэхнічнага супрацоўніцтва Уладзімір Фаміч Беліцкі выступіў з дакладам “Падрыхтоўка праектных прапаноў у праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС”.

Адбыліся таксама брыфінг і семінар для журналістаў.

Арганізатары мерапрыемства выказалі ўдзячнасць уладам Гродзенскай вобласці, горада Гродна і кіраўніцтву Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы за падтрымку правядзення мерапрыемства.