Версия для печати
Вторник, 01 июня 2010 20:31

У ГрДУ адкрылася выстава актуальнай студэнцкай творчасці “Un Real Student Life”.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце працуе выстава актуальнай студэнцкай творчасці “Un Real Student Life”. Яна ўтрымлівае творы візуальнага мастацтва, відэаінсталяцыі, графічны дызайн, перформансы, фотаздымкі. Таксама прадстаўлены вершы, музычныя праекты, відэаролікі. Выстава – гэта пляцоўка для нефармальнай камунікацыі актыўных, творчых маладых людзей.

Упершыню выстава актуальнай студэнцкай моладзі прайшла ў 2008 годзе ў Мінску пры падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі і зацікавіла як саміх студэнтаў, так і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Мэта правядзення выставы – падтрымка арыгінальных творчых пачынанняў студэнтаў і пазітыўнага позірку на жыццё.

Арганізатары дадзенай выставы – ініцыятыўная група студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі пры падтрымцы Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Выстава актуальнай студэнцкай творчасці “Un Real Student Life” з 31 мая па 5 чэрвеня 2010 г. размяшчаецца ў галоўным корпусе ГрДУ (вул. Ажэшкі, 22).