Версия для печати
Понедельник, 19 апреля 2010 16:13

Ваўкавыскі каледж установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” адзначыў 70-годдзе.

За гады свайго існавання Ваўкавыскі каледж стаў рэгіянальным комплексам, цэнтрам адукацыі і культуры. Каледж пачынае сваю гісторыю з 1940 года. За гэтыя гады неаднаразова змяняліся яго назва і статус. У 2004 годзе Ваўкавыскі каледж стаў структурным падраздзяленнем Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Уваходжанне каледжа ў склад універсітэта паслужыла падмуркам для яго далейшага развіцця, пашырэння спектра спецыяльнасцей і спецыялізацый.

У Ваўкавыскім каледжы было арганізавана шмат цікавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 70-годдзя з дня стварэння: вечар сустрэчы з выпускнікамі, прэзентацыя відэафільма “Ваўкавыскі каледж: учора, сёння, заўтра”, адкрыццё музейнай кампазіцыі гісторыі каледжа, выставы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фотавыставы. Былі арганізаваны дзень адкрытых дзвярэй, свята аддзяленняў спецыяльнасцей “Са святам, alma mater!”, куратарскія часы “Ваўкавыскі каледж: асобы, традыцыі, падзеі”. Адбылася прэзентацыя юбілейнага электроннага выдання “Зоркі Ваўкавыскага каледжа”. Каманда Клуба вясёлых і знаходлівых прыгатавала выступленне пад назвай “Віват, каледж!”, а праграму “Любімаму каледжу – нашыя таленты” дэманстравалі ўдзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці.

У межах святкавання юбілею адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Ваўкавыскі каледж: 70 год служэння педагагічнай тэорыі і практыцы”.

З 70-гадовым юбілеем Ваўкавыскі каледж віншавалі: старшыня Ваўкавыскага раённага савета дэпутатаў Святлана Уладзіміраўна Прэдка; намеснік старшыні Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Мікалаевіч Захарчук; першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Іван Рыгоравіч Бурлыка; прарэктар па вучэбнай рабоце і эканоміцы Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Васілій Васільевіч Сянько; інспектар аддзела вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Лілія Вацлаваўна Курылёнак; старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Аляксандравіч Падгайчанка; начальнік упраўлення адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Дзмітрыевіч Ярмолік; дырэктар Ваўкавыскага будаўнічага ліцэя Зоя Яўгеньеўна Піваварчык; дырэктар сярэдняй школы № 2 г. Ваўкавыска Аляксандр Уладзіміравіч Боцька і дырэктар сярэдняй школы № 4 г. Ваўкавыска Святлана Мікалаеўна Калодзінская; намеснік старшыні аграпрамысловага комплексу “Агра-Лозы” Наталля Уладзіміраўна Стоцкая.

На святочнай урачыстасці, прысвечанай 70-годдзя заснавання каледжа, яго гісторыя была прадстаўлена ў выглядзе падарожжа ў мінулае навучальнай установы. Галоўным матывам святкавання сталі словы “Лепшыя гады нашага жыцця”. Былі вылучаны гістарычныя вехі развіцця вучылішча-каледжа, адзначаны адметныя падзеі, якія суправаджаліся паказам фотаздымкаў і відэаролікаў.

Былі ўзнагароджаны лепшыя супрацоўнікі Ваўкавыскага каледжа: Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі – Ірына Іосіфаўна Чабёлка; Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Таццяна Уладзіміраўна Боцька і Яніна Чаславаўна Грушэўская; Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Тамара Іванаўна Міклашэвіч, Уладзімір Антонавіч Канановіч і Анжэла Леанідаўна Кайнова; Ганаровай граматай установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” – Віктар Рыгоравіч Курыловіч, Алена Сяргееўна Борыс і Наталля Уладзіміраўна Самайловіч; Граматай установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” – Мікалай Мікалаевіч Раманоўскі, Алена Уладзіміраўна Жывіца і Яўгенія Міхайлаўна Захаранка; Граматай Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў – Ігар Міхайлавіч Ігліцкі, Станіслаў Часлававіч Свістун і Людміла Сяргееўна Грыб; Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта – Ларыса Мікалаеўна Кот, Галіна Іванаўна Белянінік, Ірына Васільеўна Епіхіна; Граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта – Ніна Аляксееўна Лясота, Аляксандр Анатольевіч Шлык, Вольга Пятроўна Таратута і Іна Эдуардаўна Навіцкая; Ганаровай граматай Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта – Алена Іосіфаўна Казакевіч і Алена Станіславаўна Бернат. Падзячны ліст Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі Ганна Іванаўна Мартонік і Марына Сцяпанаўна Клімчук; Ганаровую грамату Ваўкавыскага раённага савета – Зоя Пятроўна Басак і Аляксандр Мікалаевіч Шурхаеў; падзяку старшыні Ваўкавыскага раённага Савета – Галіна Станіславаўна Курыловіч і Францішка Вацлаваўна Сцепанчук.

У канцэртнай праграме, прысвечанай 70-годдзю, прынялі ўдзел калектывы мастацкай самадзейнасці: народны ансамбль “Каларыт” Ваўкавыскага прадпрыемства электрычных сеткаў; узорны тэатр моды “Спадчына” Ваўкавыскага дзіцяга дома творчасці; узорны дзіцячы ансамбль “Ваўкавыскія непаседы” Ваўкавыскага раённага дома культуры; народныя ансамблі “Вяселле” і “Уладары”, ансамбль цыганскай песні “Чаюры” Ваўкавыскага раённага дома культуры; а таксама калектывы Ваўкавыскага каледжа: ансамбль цыганскай песні “Брычка”, танцавальны ансамбль “Акцэнт” і ансамбль “Крыніцы”.