Версия для печати
Пятница, 02 апреля 2010 14:49

Падведзены вынікі конкурсу творчых работ «Мой родны кут, як ты мне мілы»

31 сакавіка 2010 года адбыўся фінал конкурсу  «Мой родны кут, як ты мне мілы”. Конкурс быў ініцыяваны студэнцкім самакіраваннем Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і быў прысвечаны Году роднай зямлі.

Да ўдзелу ў конкурсе было пададзена больш за 20 заявак. У фінал выйшлі лепшыя работы. Журы ў складзе дацэнтаў кафедры гісторыі Беларусі Натальі Альбертаўны Івашчанка і Іны Валер’еўны Соркінай, дацэнта кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Віталія Рыгоравіча Карнелюка, старшага выкладчыка кафедры беларускай літаратуры Мікалая Уладзіміравіча Грынько і старшыні Савета студэнцкага самакіравання ГрДУ Аляксея Гарашнякова, вылучыла лепшыя работы ў намінацыях.

Лепшая мультымедыйная прэзентацыя была зроблена Ганнай Нафікавай (факультэт мастацтваў). Лепшае тэатралізаванае прадстаўленне і лепшую ідэю прадставілі студэнты факультэта эканомікі і кіравання, лепшы экскурсійны праект – навучэнцы Ваўкавыскага каледжа. За лепшае увасабленне вобразаў роднага краю адзначана студэнтка факультэта гісторыі і сацыялогіі Вольга Кірысава.

Падарункі ад Савета студэнцкага самакіравання ГрДУ былі ўручаны студэнтцы  факультэта гісторыі і сацыялогіі Святлане Гарбачык і навучэнцам Лідскага каледжа Яўгену Залоге і Аляксандру Казлову.