Версия для печати
Пятница, 26 марта 2010 16:03

Выстава “Арт-акадэмія”, якая дэманструецца ў галерэе “Універсум”, прадстаўляе работы студэнтаў факультэта мастацтваў.

          Выстава арганізавана ў межах Рэспубліканскага конкурсу сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Гледачы могуць азнаёміцца з шрыфтавой і прамысловай графікай, плакатам, архітэктонікай. Менавіта архітэктоніка – адна з дысцыплін, якую вывучаюць студэнты на факультэце матстацтваў, і дапамагла стварыць незвычайныя папяровыя кампазіцыі.

Усе работы, якія экспануюцца на выставе “Арт-акадэмія”, дэманструюць высокі ўзровень выканання, густ і сучасны позірк на мастацтва.

Фото Людмилы Войда