Версия для печати
Пятница, 12 марта 2010 12:14

Навуковая бібліятэка ГрДУ адзначае 70-годдзе з дня стварэння.

Навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы адзначае 70-годдзе з дня стварэння. З гэтай нагоды 11 сакавіка адбылася юілейная прэзентацыя.  Дырэктар бібліятэкі Віктар Раманавіч Місюк, выступаючы перад супрацоўнікамі і гасцямі, адзначыў непарыўную сувязь стварэння бібліятэкі і настаўніцкага інстытута, расказаў пра сучасны дзень гэтага структурнага падраздзялення, падзяліўся планамі па арганізацыі новага аддзела па інфармацыйных тэхналогіях. За шматгадовую добрасумленную працу, высокія дасягненні ў рабоце многія супрацоўнікі навуковай бібліятэкі былі адзначаны Ганаровай граматай, Граматай Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і падзячнымі лістамі.

Навуковая бібліятэка прымала віншаванні з юбілеем ад ад імя рэктарата і адміністрацыі ГрДУ імя Янкі Купалы, першага прарэктара Івана Рыгоравіча Бурлыкі,  прарэктара па навуцы і інавацыях Генадзя Аляксеевіча Хацкевіча, дэкана фізіка-тэхнічнага факультэта Генадзя Аляксеевіча Гачко, начальніка цэнтра масавых камунікацый Дзмітрыя Якаўлевіча Разумава, дырэктара музея гісторыі ГрДУ Уладзіміра Міхайлавіча Сытых, намесніка дэкана філалагічнага факультэта Алены Мікалаеўны Ясюкевіч. Госці выказалі падзяку бібліятэкарам за іх якасную працу, за ветлівыя адносіны да чытачоў, за дапамогу ў пошуках неабходнай інфармацыі і выказалі пажаданне захоўваць і надалей традыцыі  і развіваць новыя тэхналогіі.

Загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела навуковай бібліятэкі Фаіна Самуілаўна Ляльчук прадставіла гімн бібліятэкі (словы – Людмілы Мікалаеўны Данілавай на музыку Ісаака Восіпавіча Дунаеўскага) і цікавую прэзентацыю, якая ўтрымлівала інфармацыю пра асноўныя этапы станаўлення і развіцця бібліятэкі пачынаючы з моманту яе стварэння ў 1940 годзе і да сённяшняга дня. Фаіна Самуілаўна расказала таксама пра фонды і асабліва цэнныя кнігі, якія захоўвае універсітэцкая бібліятэка, пра стварэнне першага электроннага каталога і пра падпіску на выданні з яго дапамогай, пра ўдзел супрацоўнікаў бібліятэкі ў розных агульнауніверсітэцкіх мерапрыемствах, выказала шчырую падзяку ўсім,  хто супрацоўнічае з навуковай бібліятэкай Гродзенскага дзяражаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.