Версия для печати
Пятница, 26 февраля 2010 12:16

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася творчая сустрэча выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў і прэзентацыя зборніка вершаваных твораў “Россып”.

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы” ГрДУ Святлана Мікалаеўна Тарасава, адкрываючы прэзентацыю, адзначыла, што з нагоды 70-годдзя нашай навучальнай установы з’явілася і нагода заявіць пра свае творчыя дасягненні. Гэта ўжо пяты вершаваны зборнік (былі “Наднёманскія галасы” ў 1980 г., “Шлях” у 1991 г., “Кола” ў 1993 г., “Vita” ў 1997 г.).

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы” ГрДУ Святлана Мікалаеўна Тарасава, адкрываючы прэзентацыю, адзначыла, што з нагоды 70-годдзя нашай навучальнай установы з’явілася і нагода заявіць пра свае творчыя дасягненні. Гэта ўжо пяты вершаваны зборнік (былі “Наднёманскія галасы” ў 1980 г., “Шлях” у 1991 г., “Кола” ў 1993 г., “Vita” ў 1997 г.).

Зборнік “Россып” утрымлівае творы 28 аўтараў. Некаторыя з іх звязалі свой лёс з універсітэтам, сталі выкладчыкамі, іншыя сталі прафесіяналамі ў іншых сферах, але не парвалі творчых сувязей са сваёй alma mater.

Вельмі сімвалічная назва зборніка. “Россып” – гэта россып узростаў, талентаў, тэмаў, вобразаў і жанраў, гэта каскад творчых асобаў. У выданні прадстаўлены цікавыя арыгінальныя творы, напісаныя на беларускай і рускай мовах, не толькі прадстаўнікоў філалагічных спецыяльнасцей, але і іншых, напрыклад, матэматыкаў і гісторыкаў. Зборнік “Россып” – гэта унікальная з’ява, якая сведчыць аб разнастайнасці творчых пошукаў і творчых даляглядаў.

Да прысутных на сустрэчы звярнуліся аўтары вершаў, якія ўвайшлі ў зборнік “Россып”: сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаная настаўніца Рэспублікі Беларусь, дацэнт, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Алена Вітальеўна Руцкая; аспірант кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства ГрДУ, аўтар шматлікіх вершаў, якія атрымалі прызнанне ў літаратурным свеце, Ганна Уладзимиращна Аўчыннікава; дацэнт, кандыдат гістарычных навук, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Майя Уладзіміраўна Марцён; студэнт філалагічнага факультэта Раман Талалуеў; дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук Лада Уладзіміраўна Рудзікава; непаўторны аўтар вершаваных пародый і эпіграм, дацэнт, кандыдат культуралогіі Іван Іванавіч Трацяк; аўтар шматлікіх зборнікаў, дацэнт, кандыдат філалагічных навук Анатоль Аляксандравіч Брусевіч.

Аўтараў дадзенага зборніка вітаў музычнымі выступленнямі Пётр Гжымайла. Выступаючыя адзначалі як прыемны той факт, што ў выданні прадстаўлены творы як сталых знакамітых творцаў, так і адкрыты новыя імёны. Яны павіншавалі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы з 70-годдзем, выказалі падзяку кіраўніцтву ГрДУ за выданне цудоўна аформленага зборніка “Россып” і выказалі шчырае спадзяванне, што неабыякавыя да паэтычнага слова і да творчасці ўвогуле людзі абавязкова здзейсняць наступны творчы праект.