Версия для печати
Вторник, 16 февраля 2010 16:22

Прадстаўнікі ГрДУ прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары “Суперкамп’ютэрныя і ГРЫД-тэхналогіі ў навуцы і адукацыі”.

Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары “Суперкамп’ютэрныя і ГРЫД-тэхналогіі ў навуцы і адыкацыі”, які прайшоў 12 лютага 2010 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары “Суперкамп’ютэрныя і ГРЫД-тэхналогіі ў навуцы і адыкацыі”, які прайшоў 12 лютага 2010 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

У склад дэлегацыі ГрДУ ўваходзілі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, прафесар Яўгеній Аляксеевіч Роўба; начальнік навукова-даследчай часці Леанід Станіслававіч Гайда; загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Аляксандр Віктаравіч Нікіцін; загадчык кафедры праграмнага забеспячэння інтэлектуальных і камп’ютэрных сістэм Вадзім Рыгоравіч Родчанка; старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часці Мікалай Мікалаевіч Бабарыка.

Арганізатарамі дадзенага навуковага мерапрыемства выступілі Беларускі дзяржаўны універсітэт і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З уступным словам выступілі Сяргей Уладзіміравіч Абламейка, рэктар БДУ, доктар тэхнічных навук, прафесар; і Аляксандр Васільевіч Тузікаў, генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Юрый Іосіфавіч Варатніцкі, дырэктар Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт прадставіў прэзентацыю “Суперкамп’ютэрныя і ГРЫД-тэхналогіі ў адукацыі”.

На навуковым форуме з прывітальным словам выступіў рэктар ГрДУ Яўгеній Аляксеевіч Роўба. Яўгеній Аляксеевіч падзякаваў Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі і БДУ за супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

З дакладам на семінары выступіў таксама Аляксандр Віктаравіч Нікіцін.

У рамках семінара ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё суперкамп’ютэрнага цэнтра БДУ і суперкамп’ютэра СКІФ К1000-05. Былі прадстаўлены яго прызначэнне, асноўныя характарыстыкі, сферы прымянення ГРЫД-тэхналогій, а таксама акрэслены працы ў межах праграмы “СКІФ-ГРЫД” Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Было адзначана, што Беларускі дзяржаўны універсітэт і Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы падрыхтавалі неабходныя дакументы і ў бліжэйшы час будуць прыняты ў якасці асацыяваных членаў у Кансорцыум суперкамп’ютэрных цэнтраў Расійскай Федэрацыі.