Версия для печати
Среда, 17 февраля 2010 16:19

Прадстаўнікі ГрДУ прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах Універсітэта ў Беластоку, прысвечаных памяці Чэслава Немэна

Дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах ва Універсітэце ў Беластоку, прысвечаных памяці Чэслава Немэна, ураджэнца Беларусі, аўтара культавых музычных твораў мінулага стагоддзя.

Арганізатарам святочнага канцэрта ў памяць Чэслава Немэна выступіла Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

У вечарыне прынялі ўдзел заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь эстрадны аркестр Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта “Капрыз” (мастацкі кіраўнік – дэкан факультэта мастацтваў ГрДУ, дацэнт Раіса Леанідаўна Левіна), а таксама заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ткачэнка і спявак Пётр Ялфімаў.

Эстрадны аркестр “Капрыз” запісаў творы памяці Чэслава Немэна ў 2009 годзе. У збор увайшлі 12 песень музыканта. У дадзеным праекце іх выконваюць заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Дайнэка і саліст Нацыянальнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь Руслан Мусвідаў.