Стаўшая ўжо традыцыйнай Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» адчыніць свае дзверы з 3 па 14 жніўня для ўсіх ахвотных вывучыць беларускую мову і пазнаёміцца з нацыянальнай культурай. У гэтым годзе Летняя школа будзе праходзіць ужо ў шосты раз.
Праграма прадугледжана для тых, хто толькі пачынае знаёмства з унікальным светам беларусістыкі або мае жаданне ўдасканаліць і паглыбіць веды ў вывучэнні беларускай мовы і культуры.
Удзельнікаў чакаюць крэатыўныя заняткі і актыўны адпачынак. Навучэнцы змогуць наведаць цэнтр Гродна, музеі і знакавыя месцы Гродзенскага рэгіёна, а таксама прыняць удзел у майстар-класах па народных рамёствах.
