27 лютага ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы ў межах працы Кітайска-Беларускага цэнтра па рэалізацыі праекта «Бан Мо (Рубэн. Мозі) каледж» пачаўся курс для навучэнцаў каледжа «Кітайская мова для пачаткоўцаў».
Мерапрыемства адкрыў прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў. Ён павіншаваў усіх прысутных з адкрыццём курса і падкрэсліў яго важнасць для ўмацавання міжнародных адносін паміж Купалаўскім універсітэтам і Ціндаоскім педагагічным вучылішчам. Таксама ў адкрыцці прыняла ўдзел дырэктар Гуманітарнага каледжа Наталля Валковіч.
Выкладчыкам курса стаў кандыдат філалагічных навук Акіянскага ўніверсітэта Кітая, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнай працы і кадраў, выкладчык кітайскай мовы ў Ціндаоскім вышэйшым педагагічным спецыяльным вучылішчы дашкольнай адукацыі Шы Фейфей. Таксама сёння падзяліўся сваімі ведамі з навучэнцамі выкладчык Ціндаоскага вышэйшага педагагічнага спецыяльнага вучылішча дашкольнай адукацыі Цао Юй.
Усяго слухачамі курса «Кітайская мова для пачаткоўцаў» сталі 34 навучэнца розных спецыяльнасцяў Гуманітарнага каледжа. Курс разлічаны на 30 гадзін. Падчас навучання ўдзельнікі курса атрымаюць магчымасць падключыцца да адукацыйнай платформы Ціндаоскага каледжа дашкольнай адукацыі па вывучэнні кітайскай мовы.
Даведачна: Адкрыццё Кітайска-Беларускага цэнтра па рэалізацыі праекта «Бан Мо (Рубэн. Мозі) каледж» адбылося 21 кастрычніка 2024 года на базе Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» сумесна з Ціндаоскім вышэйшым педагагічным спецыяльным вучылішчам дашкольнай адукацыі. Супрацоўніцтва з горадам Ціндао праходзіць у формах стажыроўкі выкладчыкаў, распрацоўкі навучальных праграм і сумеснага ўдзелу ў конкурсах.