27 лютага ў Купалаўскім універсітэце прайшло пасяджэнне Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў, якое прымеркавана да 86-годдзя ўніверсітэта. Знакавая сустрэча аб’яднала вядомых дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў і кіраўнікоў – тых, хто сёння паспяхова будуе будучыню краіны, але застаецца адданым прынцыпам і традыцыям роднай Alma mater.
Асацыяцыя выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з’яўляецца добраахвотным аб’яднаннем выпускнікоў універсітэта, якое фарміруецца на аснове агульнасці інтарэсаў яго членаў па садзейнічанні развіццю ўніверсітэта і функцыянуе на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, галоснасці і самакіравання.
У склад Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўваходзіць 20 былых студэнтаў універсітэта. Удзельнікамі сённяшняга пасяджэння сталі 20 чалавек: Вячаслаў Бяскосты, які займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане з 2019 па 2024 год; Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, намеснік старшыні Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; Вадзім Лакіза, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Бажэна Ярэміч, дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці; Алена Пасюта, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў; Аляксандр Корзун, які займаў пасаду старшыні Гродзенскага абласнога суда з 2015 па 2025 год; Уладзімір Клішын, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці старшы саветнік юстыцыі; Галіна Курганская, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; Ганна Сазонава, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта, сакратар Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; Максім Якавенка, дырэктар ТАА “СкілСофт”.
У анлайн-фармаце далучыўся Сяргей Маскевіч, старшыня Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Акрамя таго, Сяргей Аляксандравіч займаў пасаду рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 1997 па 2005 гады, а з 2010 па 2014 гады займаў пасаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама ў анлайн-фармаце далучыўся Цянь Хао (Цянь Дзі), генеральны сакратар, дырэктар упраўляючага камітэта Дабрачыннага фонду падтрымкі навучання і развіцця таленавітых студэнтаў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
На пасяджэнні Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысутнічалі запрошаныя госці: Марына Калацэй, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы; Яўгеній Алізаровіч, начальнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы; Галіна Сакомская, начальнік цэнтра кадравай і прававой працы ГрДУ імя Янкі Купалы; Алена Белакоз, начальнік цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы; Аляксандр Кулікоў, намеснік начальніка цэнтра развіцця кар’еры ГрДУ імя Янкі Купалы; Мікалай Грынько, дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
З прывітальным словам на правах старшыні Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступіў Сяргей Маскевіч.
– Я очень рад, что сегодня проходит очередное заседание Президиума и у нас есть полномочия для принятия решений. Прежде всего я хочу поздравить всех, и Вас дорогая Ирина Фёдоровна, с Днём рождения нашего Купаловского университета! Я очень рад, что являюсь его выпускником. Также я хочу поприветствовать всех членов Президиума Ассоциации выпускников. Надеюсь, что сегодняшнее заседание и работа на нём будет плодотворной и эффективной, – адзначыў Сяргей Аляксандравіч.
У межах сённяшняга пасяджэння было запланавана абмеркаваць тры важныя пытанні. Першае пытанне датычылася ўключэння новых членаў у склад Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Рэктар Ірына Кітурка прапанавала ўключыць у склад Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Аляксандра Жукава, пракурора Гродзенскай вобласці, выпускніка юрыдычнага факультэта. Рэктар Ірына Кітурка адзначыла цеснае і прадуктыўнае супрацоўніцтва паміж Купалаўскім універсітэтам і пракуратурай Гродзенскай вобласці.
– Я хочу сказать огромное спасибо Александру Васильевичу и всей прокуратуре Гродненской области за ту работу, которую мы ведем совместно по реализации междисциплинарных проектов «Геноцид белорусского народа: память и боль Гродненской земли» и «Западная Беларусь: война после войны», – падкрэсліла Ірына Фёдараўна.
У якасці другой кандыдатуры Ірына Фёдараўна прапанавала Івана Ціхана, старшыню ГА “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі” і выпускніка факультэта фізічнай культуры.
– Ивана Григорьевича мы любим, ценим, знаем. Он является двукратным чемпионом мира в метании молота, призером Олимпийских игр. Когда на Олимпийских играх в 2016 году Иван Григорьевич завоевал серебро, мы все говорили, что для нас это было серебро с отливом золота, – адзначыла Ірына Фёдараўна.
Па выніках галасавання ўдзельнікаў пасяджэння Аляксандр Жукаў і Іван Ціхан былі ўключаны ў склад Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Другое пытанне было прысвечана новай Стратэгіі Купалаўскага ўніверсітэта. Перад прысутнымі рэктар Ірына Кітурка выступіла з дакладам “Стратэгія лідарства на аснове якасці Купалаўскага ўніверсітэта на 2026-2030 гады і на перспектыву да 2040 года”. Перад тым, як агучыць новыя стратэгічныя прыярытэты развіцця Купалаўскага ўніверсітэта, Ірына Фёдараўна расказала прысутным пра дасягненні мінулых пяці гадоў.
– В 2025 году закончилась Стратегия, по которой мы жили пять лет. Называлась она «Стратегия опережающего развития». Мы очень много достигли. Основным достижением стало то, что мы были занесены в 2023 году во второй раз за последнее время на Республиканскую доску Почета. У нас увеличилось число публикаций в высокорейтинговых журналах, состоялась за пять лет защита девяти докторских и тридцати пяти кандидатских диссертаций. Наш Научно-технологический парк сегодня имеет тридцать резидентов, из которых треть создана нашими студентами и выпускниками. Признание в области качества мы получили в 2025 году. Мы стали пятикратными лауреатами Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества. Сегодня нет ни одного университета в нашей стране, который имеет эту премию пять раз. Мы получили Грамоту Министерства образования Республики Беларусь за достижения в области качества, – падзялілася Ірына Фёдараўна.
У сваім выступленні Ірына Кітурка акрэсліла стратэгічныя прыярытэты развіцця Купалаўскага ўніверсітэта на 2026-2030 гады і на перспектыву да 2040 года.
– Новую Стратегию мы очень амбициозно назвали «Стратегия лидерства на основе качества». Меняются условия мира, но нам нужно обеспечивать высокие стандарты качества и устойчивое развитие региона и страны. Мы хотим быть лидерами! – адзначыла Ірына Фёдараўна.
На сённяшні дзень прыярытэтнымі накірункамі для ўніверсітэта з’яўляюцца: «Грамадзянскасць і патрыятызм», «Навука і інавацыі», «Інтэлектуальная трансфармацыя», «Стратэгічнае партнёрства» і «Устойлівае развіццё». Рэктар Ірына Кітурка адзначыла, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з’яўляецца адукацыйным і навуковым цэнтрам, таму рэалізацыя гэтых прыярытэтаў рэальна.
З трэцім пытаннем выступіў Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы.
– Мы всегда с особым трепетом говорим о программе Ассоциации выпускников, потому что каждый выпускник – это наша гордость. У нас сформирована программа сопровождения выпускников, которая была разработана на основе Министерской программы взаимодействия с выпускниками, и мы фактически реализуем все её пункты, – адзначыў Аляксандр Яўгеньевіч.
Акрамя падрабязнага расказу аб праграме суправаджэння выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта, Аляксандр Карэўскі ў сваім выступленні падвёў вынікі за 2025 год і акцэнтаваў увагу на новых магчымасцях для членаў Асацыяцыі.
У рамках пасяджэння ўдзельнікі таксама падрабязна абмеркавалі пытанні праходжання практыкі студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта, рэалізацыі практыка-арыентаванай адукацыі, а таксама размеркавання выпускнікоў.