У ліку ганаровых гасцей сходу – члены Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – выпускнік гістарычнага факультэта, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза і выпускніца юрыдычнага факультэта, дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч.22 лютага Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзначыў 86-ю гадавіну з дня свайго заснавання. 86 гадоў развіцця і працвітання, служэння навуцы і асветы! Пачалося пасяджэнне з дэманстрацыі на экране новага фільма “Ад гімназіі да ўніверсітэта”, падрыхтаванага факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму. Фільм пра гісторыю Купалаўскага ўніверсітэта, пра пераемнасць пакаленняў, пра спадчыну мінулага і захаваныя традыцыі.З прывітальным словам да купалаўцаў звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка:
– Кожны раз, калі я выходжу на гэтую сцэну ў Дзень нараджэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, каб павіншаваць вас усіх, я вельмі хвалююся. Хвалююся, бо ведаю, што ў гэты дзень трэба прамовіць асаблівыя словы, а яшчэ лепш гаварыць сэрцам, а яно заўсёды падкажа правільна, – пачала Ірына Фёдараўна. – 86 гадоў – гэта адлегласць, якая вымяраецца не фактамі і падзеямі, а чалавечымі лёсамі. У 1940 годзе, не маючы інавайных тэхналогій, матэрыяльнай базы, нашы папярэднікі стваралі Настаўніцкі інстытут на аснове прагі да ведаў, імкнення да распаўсюджання вышэйшай адукацыі на беларускіх землях. Папярэднія пакаленні навучылі нас не толькі перадаваць веды студэнтам, але і перадалі запал, адчуванне каманды, сям’і – купалаўскай сям’і. Магчыма, гэта і з’яўляецца адметным кодам купалаўца, які ставіцца сумленна, з любоўю да сваёй працы і да свайго ўніверсітэта.
Рэктар адзначыла, што Купалаўскі ўніверсітэт – адзіны ўніверсітэт у краіне, які з’яўляецца пяцікратным Лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці, адзіны ўніверсітэт з немедыцынскіх, які мае міжнародную акрэдытацыю. Яна падзякавала ўсім купалаўцам, якія далі магчымасць адчуць гонар за ўніверсітэт, за яго дасягненні.
– Усе мы працуем дзеля нашай будучыні, дзеля будучых пакаленняў. Гэтую будучыню мы ствараем разам з вамі. У мінулым годзе мы напісалі Стратэгію лідарства на аснове якасці, пасродкам якой мы амбіцыйна заявілі на ўсю краіну і нават на ўвесь свет, што хочам быць лідарамі ў сацыяльнай, адукацыйнай, спартыўнай і іншых сферах, у якіх развіваецца наш універсітэт. І ўпершыню мы заглянулі за гарызонт і ставарылі Стратэгію да 2040 года, калі мы будзем адзначаць 100-гадовы юбілей універсітэта, – падкрэсліла Ірына Фёдараўна. Рэктар расказала, што напярэдадні ўрачыстага сходу адбылося пасяджэнне Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе дэлегаты вырашалі, якім будзе Купалаўскі ўніверсітэт у будучым. Яна перадала словы прывітання і віншавання ад старшыні асацыяцыі выпускнікоў, рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 1997 па 2005 год, Сяргея Маскевіча.
Напрыканцы свайго выступлення Ірына Фёдараўна адзначыла, што самым вялікім падарункам універсітэта стала ўчарашняя падзея. Дзве нашыя студэнткі – Кацярына Сіроцкая і Карына Місцюк – сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2025». Званне «Студэнт года Рэспублікі Беларусь – 2025» здабыла Кацярына Сіроцкая, а Карына Місцюк стала ўладальніцай другога месца і атрымала тытул «Студэнт года – Online», сабраўшы больш за ўсіх галасоў у online-галасаванні.
А таму сёння – выдатная нагода выказаць словы падзякі ўсім тым, хто многія гады сваёй штодзённай працай робіць неацэнны ўнёсак у развіццё Купалаўскага ўніверсітэта. Мерапрыемства прадоўжылася цырымоніяй узнагароджання купалаўцаў, якія дасягнулі высокіх прафесійных вынікаў, і пераможцаў рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу 2025 году.
Медалём «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы» за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм і высокія дасягненні ў працоўнай дзейнасці былі ўзнагароджаны загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка і прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Васілій Сянько.
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, поспехі, дасягнутыя ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны загадчык кафедры выяўленчага мастацтва, дацэнт Анатолій Бурчык, дацэнт кафедры рускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Горская і дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Ганна Янчый.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, дасягненні ў спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце ва ўніверсітэце Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагародзілі загадчыка кафедры спартыўных гульняў, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Ігара Сеніна.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў быў узнагароджаны дэкан факультэта фізічнай культуры, доктар педагагічных навук, дацэнт Віталій Храмаў.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў узнагародзілі начальніка цэнтра грамадскага харчавання Таццяну Лазавік і спецыяліста па менеджменту 1 катэгорыі аддзела менеджменту якасці Людмілу Скрабіну.
Дацэнта кафедры сістэмнай біялогіі, кандыдата біялагічных навук, дацэнта Аляксандру Рыжую ўзнагародзілі Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і творчую ініцыятыву ўзнагародзілі начальніка вучэбна-арганізацыйнага аддзела па кіраванні студэнцкім складам цэнтра развіцця кар’еры Наталлю Смірнову.
За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Ганаровай граматай установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» былі ўзнагароджаны начальнік аддзела рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Ірына Глаўніцкая, намеснік дэкана педагагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук Алена Джух, памочнік рэктара Вольга Кішкель, вядучы бухгалтар бухгалтэрыі Алена Каўшовік, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта, кандыдат палітычных навук Вольга Лапа, эканаміст 1 катэгорыі планава-эканамічнага аддзела Святлана Лях, дацэнт кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Андрэй Свістун і старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Людміла Улейчык.
Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выпускнік гістарычнага факультэта 1992 года ГрДУ імя Янкі Купалы, член Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Вадзім Лакіза ўзнагародзіў Ганаровай граматай дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны намесніка дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Наталлю Улейчык.
Затым для ўзнагароджання пераможцаў рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу на сцэну выйшаў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.
У намінацыі «Доктар навук» 3 месца атрымаў загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Вадзім Хартоўскі, на 2 месцы апынуўся прафесар кафедры агульнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Аляксандр Маскевіч, а на 1 месцы – загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук, прафесар Канстанцін Карпінскі.
У намінацыі «Кандыдат навук» 3 месца атрымала прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Рычкова, 2 месца – загадчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, кандыдат філалагічных навук Святлана Адамовіч. 1 месца атрымаў загадчык кафедры архітэктуры і будаўніцтва, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Яўгеній Аўчыннікаў.
У намінацыі «Выкладчык без вучонай ступені» 3 месца заняў старшы выкладчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Валерый Козел, 2 месца атрымала старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Антаніна Семак, а 1 месца – старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Ала Каляга.
У намінацыі «Малады вучоны» 3 месца заняла старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дзіяна Літвінчук, 2 месца заняў дацэнт кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Дзмітрый Копаць, а 1 месца – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Гаршкоў.
Затым для ўзнагароджання пераможцаў рэйтынгу кафедраў на сцэну выйшаў прарэктар па вучэбнай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Лявонцій Паўлаў.
У намінацыі «Вучэбная дзейнасць» 3 месца атрымала кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, на 2 месцы апынулася кафедра сістэмнага праграмавання і камп’ютарнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі, а на 1 месцы – кафедра выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну.
У намінацыі «Інтэрнацыяналізацыя» на 3 месцы апынулася кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта, на 2 месцы – кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання, а на 1 месцы – кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання.
У намінацыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» 3 месца атрымала кафедра матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій інжынернага факультэта, на 2 месцы апынулася кафедра біяхіміі факультэта біялогіі і экалогіі, а на першым – кафедра агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта.
Узнагародзіць пераможцаў рэйтынгу кафедраў у намінацыі «Выхаваўчая і грамадская дзейнасць» запрасілі прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Васілія Сянько. 3 месца ў рэйтынгу заняла кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, 2 месца – кафедра рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта, а ўладальнікам 1 месца стала кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Таксама Васілій Васільевіч узнагародзіў Граматай студэнтаў, якія паказалі поспехі ў вучобе, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў навуковым, грамадскім, творчым і спартыўным жыцці Купалаўскага ўніверсітэта.
Граматай універсітэта ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» за актыўны ўдзел у грамадскім, творчым і спартыўным жыцці ўніверсітэта ўзнагародзілі Юлію Багдзевіч, студэнтку 3 курса філалагічнага факультэта, Любоў Бутурля, студэнтку 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Ілью Гарошка, студэнта 4 курса юрыдычнага факультэта, Максіма Забароўскага, студэнта 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Караліну Кавалеўскую, студэнтку 2 курса факультэта псіхалогіі, Карыну Місцюк, студэнтку 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Вікторыю Салейка, студэнтку 2 курса факультэта псіхалогіі, Кацярыну Сіроцкую, студэнтку 3 курса інжынернага факультэта, Ангеліну Целеш, студэнтку 4 курса педагагічнага факультэта і Кацярыну Ярашэвіч, студэнтку 3 курса педагагічнага факультэта.
Падчас мерапрыемтсва ў гонар свята для купалаўцаў гучалі творчыя нумары ў выкананні таленавітых студэнтаў і навучэнцаў.
