Сёння, 13 лютага, у межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» студэнты і выкладчыкі факультэта эканомікі і кіравання на чале з дэканам Марынай Карпіцкай прыгатавалі стравы з прадуктаў беларускіх вытворцаў.
У паядынку прынялі ўдзел 5 каманд, якія прадстаўлялі чатыры кафедры: міжнароднага бізнесу і маркетынгу, эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм, фінансаў і бухгалтарскага ўліку, а ў склад пятай каманды ўвайшлі дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая і студэнцкі савет.
Студэнты атрымалі магчымасць пачаставацца бабкай, салам, маласольнымі агуркамі, блінамі с тварагом і згушчонкай, блінамі з начыннем. Пасля студэнтам прапанавалі прагаласаваць за страву, якая найбольш спадабалася.