Сёння, 13 лютага, на базе факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта ў валейбольным паядынку сустрэліся тры каманды: Гродзенская рэгіянальная мытня, каманда ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе студэнтаў юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Мытная справа» і каманда навучэнцаў мытных класаў ДУА «Сярэдняя школа №13 імя У.Ц. Цабо г. Гродна».
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічаў Трацюк Канстанцін, першы намеснік кіраўніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Канстанцін Леанідавіч адзначыў, што такія спартыўныя сустрэчы праводзяцца не ўпершыню, а таксама адзначыў цеснае і плённае супрацоўніцтва паміж Купалаўскім універсітэтам і Гродзенскай рэгіянальнай мытняй.
Дэкан юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Святлана Чабуранава пажадала ўсім камандам спаборнічаць сумленна і паказаць найлепшыя вынікі.
Па выніках спаборніцтваў перможцам стала каманда Гродзенскай рэгіянальнай мытні, на другім месцы – каманда ГрДУ імя Янкі Купалы, а трэцяе месца занялі навучэнцы мытных класаў сярэдняй школы №13 імя У.Ц. Цабо г. Гродна.